Міжнародны Дзень роднай мовы
20.02.202621 лютага мы адзначаем Міжнародны Дзень роднай мовы. Гэта цудоўная нагода, каб успомніць пра багацце і прыгажосць беларускай мовы, пра яе гісторыю і культурную значнасць. Беларуская мова-гэта душа нашага народа, гэта тое, што нас яднае і робіць нас унікальнымі. Гэта мова нашых продкаў, на якой яны спявалі калыханкі, расказвалі казкі і тварылі гісторыю. З нагоды гэтага свята настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Кісель Галінай Іванаўнай для вучняў і работнікаў установы адукацыі была праведзена акцыя "Роднай мовы гук чароўны" і чэлендж "Кошык пажаданняў". Удзельнікі акцыі з задавальненнем дзяліліся сваімі самымі любімымі беларускімі словамі і слухалі пажаданні на цудоўнай беларускай мове. У кожнай мове ёсць словы, якія не маюць дакладнага аналага. І справа не ў слоўніку-справа ў адчуваннях. У тым, як слова гучыць, як яно кладзецца на сэрца. Калі знікаюць словы -знікаюць адценні пачуццяў. Калі маўчыць мова -маўчыць частка гісторыі. Давайце ганарыцца нашай мовай, размаўляць на ёй, чытаць беларускую літаратуру і падтрымліваць беларускую культуру!
