Мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай…”
21.02.202521 лютага ў каледжы прайшло мерапрыемства “Не пакідайце ж мовы роднай…”, мэтай якога стала абуджэнне павагі да роднага слова, імкнення захоўваць сваю культуру
Былі задзейнічаны навучэнцы 1-2 курсаў. Рабяты падрыхтавалі не толькі інфармацыйны матэрыял, але і канцэртную праграму, чыталі вершы, ставілі інсцэніроўкі, спявалі і танцавалі. Таксама была праведзена віктарына “Пагуляем у роднае слова”. Пераможцы былі ўзнагароджаны салодкімі пачастункамі.