Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21  лютага. Галоўная яго мэта- захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы- нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай.

У бібліятэцы каледжа размешчана выстава літаратуры “Міжнародны дзень роднай мовы”. Вы можаце азнаёміцца з навінкамі твораў, пачытаць і абмеркаваць з сябрамі.