Драматычная балада “Не пакідай мяне”

25.10.2023

З мэтай патрыятычнага выхавання навучэнцы каледжа паглядзелі драматычную баладу “Не пакідай мяне”, якую прадставілі на суд гледача артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Гэты спектакль прысвечаны вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пастаўлены па п’есе вядомага беларускага драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Аляксея Дударава – яшчэ адзін напамін пра тых, хто цаной уласнага жыцця набліжаў святую Перамогу. П’еса напісана на аснове рэальных падзей.

Чатыры дзяўчыны, учарашнія школьніцы, пяшчотныя, знешне безабаронныя, але моцныя духам, здейснілі тое, што не здолелі б фізічна загартаваныя мужчыны.

Пастанова вельмі ўразіла гледачоў. Вялікі дзякуй артыстам!